Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Удзельнікі вызвалення Беларусі

Павел Іванавіч Батаў нарадзіўся 1 чэрвеня 1897 года ў вёсцы Філісава Рыбінскага павета Яраслаўскай губерні (цяпер Рыбінскага раёна Яраслаўскай вобласці) у сялянскай сям’і. Закончыў двухкласную пачатковую школу. З трынаццаці гадоў жыў у Санкт-Пецярбургу, працаваў разносчыкам у гандлёвым доме, займаўся самаадукацыяй і здаў экстэрнам экзамены за 6 класаў.

Іван Іванавіч Пратапопаў нарадзіўся 15 красавіка 1907 года ў сяле Гяніеўка Зміёўскага павета Харкаўскай губерні (цяпер Зміёўскага раёна Харкаўскай вобласці, Украіна) у сялянскай сям’і. У раннім дзяцінстве з сям’ёй пераехаў у г. Кустанай Тургайскай вобласці (цяпер г. Костанай, Казахстан). У 1929–1931 гадах праходзіў тэрміновую службу ў Чырвонай арміі. Пасля дэмабілізацыі жыў і працаваў у г. Куляб Таджыкскай ССР.

Пётр Кузьміч Раіна нарадзіўся 11 жніўня 1921 года ў г. Давыд-Гарадку Столінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці). Яго бацька, Кузьма (Косьма, Косма) Пятровіч Раіна (1898–1971), служыў настаяцелем царквы, быў патомным праваслаўным святаром. Дзед плаваў на расійскіх ваенных караблях і памёр ад ран, атрыманых у бітве пры Порт-Артуры. У сям’і было сямёра дзяцей. З малых гадоў Пётр меў намер у сане святара служыць Богу і людзям.

Пётр Раіна закончыў Варшаўскі метрапалітальны інтэрнат, адначасова вучыўся ў свецкай гімназіі імя А. Міцкевіча. Быў на канікулах у в. Хойна Пінскага павета (цяпер Пінскага раёна), дзе тады бацька служыў настаяцелем Свята-Васкрасенскай царквы (пабудавана ў 1872 г.), у гэты час пачалася Другая сусветная вайна.

Арсеній Іванавіч Марозаў нарадзіўся 23 студзеня 1922 года ў вёсцы Слабодка (цяпер Калінінскі раён Цвярской вобласці, Расія) у сялянскай сям’і. Закончыў сямігодку ў суседнім сяле Ільінскае, у 1938 годзе — школу фабрычна-завадскога навучання ў абласным цэнтры Цвяры. Працаваў слесарам на Цвярской прадзільнай фабрыцы і паралельна займаўся ў аэраклубе.

Антон Іванавіч Лапацін нарадзіўся 18 студзеня 1879 года ў былой вёсцы Каменная Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1916 годзе прызваны ў Рускую армію, удзельнічаў у Першай сусветнай вайне — ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце радавым.

З жніўня 1918 года — у Чырвонай арміі. Падчас грамадзянскай вайны камуніст з 1919 года А. І. Лапацін у 4-й кавалерыйскай дывізіі 1-й Коннай арміі. Быў камандзірам узвода, памочнікам камандзіра эскадрона, камандзірам эскадрона, ваяваў супраць дзянікінцаў, урангелеўцаў, польскіх інтэрвентаў.

Мікалай Мікалаевіч Мультан нарадзіўся 24 лістапада 1900 года ў вёсцы Някрасаўшчына Косаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер вёска Бараны Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) ў сям’і чыгуначнага рабочага. З васьмі гадоў застаўся без маці, выхоўваўся бацькам, Мікалаем Раманавічам, і мачыхай, Ганнай Мікалаеўнай.

Мікалай Фёдаравіч Іконнікаў нарадзіўся 24 снежня 1905 года ў г. Какчатаў (цяпер г. Какшатаў у Казахстане).

Анатоль Ільіч Зосік нарадзіўся 15 лістапада 1924 года ў вёсцы Гурка (з 1976 г. у складзе вёскі Закозель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З дзяцінства ведаў сялянскую працу, дапамагаў бацьку па гаспадарцы. З 1940 года жыў у свайго дзядулі ў в. Хідры, дзе і застала яго вайна.

Старонка 2 з 2